Беларуская Служба

Лідары Беларусі і Паўночнай Карэі заявілі пра новы этап у адносінах дзвюх краін

26.03.2026 12:23
Лукашэнка вельмі хваліў карэйцаў за дысцыплінаванасць.
Аляксандр Лукашэнка і Кім Чэн Ын Фота: Белта

Завяршыўся візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Паўночную Карэю. Лукашэнка і Кім Чэн Ын правялі ў Пхеньяне афіцыйныя перамовы, заявіўшы аб пачатку новага этапу ў адносінах дзвюх краін. Па выніках перагавораў падпісаны дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Беларуссю і КНДР. Бакі таксама заключылі каля дзясятка пагадненняў і мемарандумаў па супрацоўніцтве ў канкрэтных сферах.

Кіраўнік беларускай дзяржавы прыняў удзел у афіцыйным прыёме ад імя лідара КНДР.

Пры гэтым, Лукашэнка, які пастаянна крытыкуе беларусаў, вельмі хваліў карэйскі народ. Асабліва яму спадабалася любоў да дысцыпліны карэйцаў.

— Я вам магу сказаць як чалавек, які ўжо ўсё ў гэтым свеце бачыў, — вашу краіну чакае вялікая будучыня з гэтым працавітым, дысцыплінаваным народам, — сказаў Лукашэнка Чэн Ыну.

нг