Беларуская Служба

Анатоль Лябедзька паведаміў пра добрыя навіны з Сейма Літвы: пагрозы для беларусаў ліквідаваныя

26.03.2026 15:20
За апошнія два месяцы перад беларусамі сталі сур’ёзныя выклікі.
 .
Анатоль Лябедзька. Фота: www.youtube.com/watch?v=vAODzIkQUmk

Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька запісаў паведамленне з добрымі навінамі з Сейма Літвы.  

Ён распавёў, што за апошнія два месяцы перад беларусамі сталі сур’ёзныя выклікі: ім пагражала ўвядзенне забароны купляць маёмасць у Літве, рызыка прыраўноўвання да статусу расіян у прававым полі, а таксама магчымасць забароны ўдзелу ў мясцовых выбарах.

Цяпер Анатоль Лябедзька ўпэўнена кажа, што ўсе тры пагрозы ліквідаваныя дзякуючы шматлікім сустрэчам з літоўскімі палітыкамі.

— Былі дзясяткі сустрэч.Толькі са спікерам парламента Сейма сустракаліся двойчы, з кіраўнікамі вядучых камітэтаў, з прадстаўнікамі практычна ўсіх фракцый. І гэта ёсць адказ на пытанне: «А што робіць Офіс Святланы Ціханоўскай, каб былі пазітыўныя вынікі?». Вось гэтыя тры рашэнні закранаюць інтарэсы дзясяткаў тысяч людзей. Не толькі тых, якія непасрэдна жывуць, працуюць у Літве, але таксама і іх родных і блізкіх.

Офіс С. Ціханоўскай