У Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіццё, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Праваабарончы цэнтр «Вясна» ў сваім ТГ-канале піша, што разумеем: праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Аднак праваабаронцы заклікаюць з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіцця.
ПЦ заахвочвае звяртацца да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.
Задакументаваць выпадак можна самастойна, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых». Можна напісаць праваабаронцам.
ав