Беларуская Служба

Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі

27.03.2026 15:01
Задакументаваць выпадак можна самастойна, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых».
.
.фота: Lookbymedia

У Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіццё, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Праваабарончы цэнтр «Вясна» ў сваім ТГ-канале піша, што разумеем: праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Аднак праваабаронцы заклікаюць з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіцця.

ПЦ заахвочвае звяртацца да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.

Задакументаваць выпадак можна самастойна, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых». Можна напісаць праваабаронцам.

ав