28 сакавіка ў Варшаве пройдзе маштабны Марш, прысвечаны Дню Волі, з удзелам лідараў дэмакратычных сіл, сярод іх будуць члены Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.
Збор удзельнікаў – на плошчы Трох Крыжоў а 16:00.
Пачатак шэсця запланаваны на 16:20-16.30.
Удзельнікі панясуць 330-метровы бел-чырвона-белы сцяг.
На фінальнай кропцы адбудуцца выступы, у тым ліку кіраўніцы АПК Святланы Ціханоўскай і яе намесніка Паўла Латушкі.
Шэсце будуць суправаджаць беларускія дудары і клуб гістарычнай рэканструкцыі Invictus 1863. Таксама запланаваныя выступы артыстаў і праца арт-кірмашу.
ав