Беларуская Служба

Выйшла кніга пра Якуба Коласа ў Парыжы

28.03.2026 19:50
Кніга прысвечаная паездцы беларускага класіка на Міжнародны кангрэс пісьменнікаў у абарону культуры. 
       . 1935
Вокладка кнігі Міколы Труса «Якуб Колас у Парыжы. 1935 год»Крыніца: Bellit.info

У выдавецтве «Беларусь» выйшла кніга-даследаванне Міколы Труса «Якуб Колас у Парыжы. 1935 год», прысвечанае паездцы беларускага класіка на Міжнародны кангрэс пісьменнікаў у абарону культуры. Пра гэта паведамляе Bellit.info.

Як гаворыцца ў анатацыі, у кнізе чытачы знойдуць архіўную рэканструкцыю акалічнасцяў удзелу Якуба Коласа ў вышэйназваным літаратурным кангрэсе (Парыж, 1935). Мікола Трус публікуе даклад беларускага класіка, які быў перакладзены на рускую, французскую і нямецкую мовы. У кнізе таксама шэраг унікальных матэрыялаў, якія дазваляюць па-новаму прачытваць два нарысы пісьменніка пра паездку ў сталіцу Францыі і больш панарамна разглядзець адметную падзею ў культурным жыцці Еўропы і ўсяго свету.

вс