Беларуская Служба

Міністры культуры ЕС абмяркуюць у Львове ўдзел Беларусі ў Венецыянскім біенале

30.03.2026 12:19
 У шэрагу еўрапейскіх краін лічаць, што ў кантэксце вайны і саюзніцкіх адносін Мінска з Масквой культурная прысутнасць Беларусі на міжнародных форумах патрабуе перагляду.
    , 24  2026 .
Атака РФ па цэнтры Львова, 24 сакавіка 2026 г. PAP/Vitaliy Hrabar

Міністры культуры краін Еўрасаюза 30 сакавіка збіраюцца ў Львове пасля расійскай атакі на гістарычны цэнтр горада, уключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, — паведаміла міністр культуры Польшчы Марта Цянкоўская. Другой ключавой тэмай сустрэчы стане ўдзел Расіі і Беларусі ў Венецыянскім біенале.

— Мы сустракаемся з міністрам культуры Італіі разам з калегамі з Латвіі, Эстоніі, Літвы і віцэ-прэм’еркай Украіны, каб абмеркаваць будучыню Біенале ў Венецыі, бо нас абурае тое, што там плануецца, — адзначыла палітык.

Падчас атакі дронаў 25 сакавіка ў Львове быў пашкоджаны касцёл святога Андрэя XVII стагоддзя і будынак побач з кляштарам бернардзінцаў. У комплексе захоўваліся ўнікальныя архівы і артэфакты, звязаныя з гісторыяй Украіны, Польшчы і ўсёй Еўропы.

Пытанне ўдзелу Беларусі ў біенале выклікае асаблівую дыскусію. У шэрагу еўрапейскіх краін лічаць, што ў кантэксце вайны і саюзніцкіх адносін Мінска з Масквой культурная прысутнасць Беларусі на міжнародных форумах патрабуе перагляду. У той жа час гучаць заклікі адрозніваць дзяржаўную палітыку і незалежную культурную супольнасць.

iar/эж