Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што гатовы да перамоў з Расіяй у любым фармаце і ў любой краіне, за выключэннем Беларусі і самой Расіі.
— Мы гатовыя сустракацца — у любым фармаце, у любым месцы, акрамя Расіі і Беларусі, — падкрэсліў палітык.
Паводле Зяленскага, трохбаковая сустрэча з удзелам ЗША можа адбыцца ў бліжэйшыя тыдні, аднак цяпер яна адкладзена, бо ўвага Вашынгтона сканцэнтраваная на сітуацыі вакол Ірана.
Украінскі лідар ужо не ўпершыню выключае Беларусь як магчымую пляцоўку для перамоў. Гэта звязана з тым, што афіцыйны Мінск з'яўляецца саюзнікам Масквы і прадстаўляе сваю тэрыторыю для расійскіх ваенных дзеянняў супраць Украіны.
ЗША прапануюць правесці сустрэчу на сваёй тэрыторыі, у той час як Расія называе магчымымі месцамі Турцыю або Швейцарыю.
unian.net/эж