Беларуская Служба

Прэзідэнт Украіны выключае магчымасць перамоў з РФ у Беларусі

30.03.2026 13:44
Украінскі лідар ужо не ўпершыню выключае Беларусь як магчымую пляцоўку для перамоў.
    ,  2026 .
Уладзімір Зяленскі падчас інтэрв'ю «Люстэрку», люты 2026 года. Фота: прэс-служба Офіса прэзідэнта Украіны

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што гатовы да перамоў з Расіяй у любым фармаце і ў любой краіне, за выключэннем Беларусі і самой Расіі.

— Мы гатовыя сустракацца — у любым фармаце, у любым месцы, акрамя Расіі і Беларусі, — падкрэсліў палітык.

Паводле Зяленскага, трохбаковая сустрэча з удзелам ЗША можа адбыцца ў бліжэйшыя тыдні, аднак цяпер яна адкладзена, бо ўвага Вашынгтона сканцэнтраваная на сітуацыі вакол Ірана.

Украінскі лідар ужо не ўпершыню выключае Беларусь як магчымую пляцоўку для перамоў. Гэта звязана з тым, што афіцыйны Мінск  з'яўляецца саюзнікам Масквы і прадстаўляе сваю тэрыторыю для расійскіх ваенных дзеянняў супраць Украіны.

ЗША прапануюць правесці сустрэчу на сваёй тэрыторыі, у той час як Расія называе магчымымі месцамі Турцыю або Швейцарыю.

unian.net/эж