У Беларусі пражываюць каля 240 тысяч замежнікаў, і значную частку працоўных мігрантаў складаюць грамадзяне Туркменістана. Паводле дадзеных МУС, летась у краіне працавалі больш за 48 тысяч іншаземцаў, амаль палова з іх — туркмены. Акрамя туркменаў, у Беларусі працуюць грамадзяне Расіі, Украіны, Узбекістана і Кітая.
Начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Іван Новікаў паведаміў выданню міністэрства, што на ўліку знаходзяцца больш за 70 тысяч чалавек з часовым дазволам на пражыванне і каля 168 тысяч — з пастаянным.
Адначасова ўзмацняецца кантроль: у мінулым годзе амаль 24 тысячы замежнікаў страцілі дазвол на пражыванне. За грубыя парушэнні з Беларусі выслалі 4860 чалавек.
эж