Беларуская Служба

Дарадца прэзідэнта Літвы: Дыялог з Беларуссю без папярэдніх умоў немагчымы

31.03.2026 13:44
Пры гэтым тэхнічныя кантакты паміж афіцыйным Мінскам і Вільняй захоўваюцца. Аднаўленне транзіту беларускіх угнаенняў, паводле Літвы, немагчымае з-за дзеяння санкцый ЕС.
Літоўскія сцягіshutterstock/Janis Smits

Галоўная дарадца прэзідэнта Літвы па знешняй палітыцы Аста Скайгірыце паведаміла агенцтву BNS, што Вільні складана весці дыялог з Мінскам без папярэдніх умоў.

Паводле дарадцы, гістарычны досвед адносін і цяперашняя сітуацыя не дазваляюць перайсці да «размовы з чыстага ліста». Яна так пракаментавала заклік спецпасланніка ЗША Джона Коўла да Літвы аднавіць кантакты з Беларуссю і транзіт угнаенняў.

Аста Скайгірыце падкрэсліла, што дыялог ускладняюць дзеянні з боку Беларусі — спробы незаконнага перасячэння мяжы мігрантамі і кантрабанда.

—Цяжка гаварыць пра дыялог, калі працягваюцца, не пабаюся гэтага слова, гібрыдныя атакі. Пакуль гэта адбываецца, Літва знаходзіцца ў абарончай пазіцыі, — адзначыла яна.

Пры гэтым тэхнічныя кантакты паміж афіцыйным Мінскам і Вільняй захоўваюцца. Аднаўленне транзіту беларускіх угнаенняў, паводле Літвы, немагчымае з-за дзеяння санкцый ЕС.

эж