Беларуская Служба

Фігуранту справы «Рэвалюцыйнага дзеяння» Мікіту Дранцу дадалі год калоніі

01.04.2026 12:01
Анархіст павінен быў вызваліцца ў пачатку сакавіка гэтага года пасля заканчэння 6-гадовага тэрміна зняволення.
Мікіта Дранец на судзеhttps://spring96.org

Мікіту Дранца асудзілі на дадатковы год турмы. Анархіст павінен быў вызваліцца ў пачатку сакавіка гэтага года пасля заканчэння 6-гадовага тэрміна зняволення. Аднак у студзені над ім адбыўся суд па артыкуле 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі), у выніку якога яму дадалі яшчэ адзін год да тэрміну, паведамляе тэлеграм-канал «АЧК-Беларусь».

Да гэтага анархіст правёў, як мінімум, 4 месяцы ў памяшканні камернага тыпу шклоўскай калоніі №17.
Як паведамляе крыніца, усе, хто да нядаўняга часу заставаўся ў зняволенні па «справе міжнароднай злачыннай групы», былі асуджаныя на дадатковыя тэрміны па арт. 411. Аляксандр Казлянка і Павел Шпетны выйшлі на волю 19 сакавіка ў выніку перамоваў. У зняволенні застаюцца Мікіта Дранец, Аляксей Галаўко і Аляксандр Францкевіч.

Як нагадвае «Вясна», Мікіту Дранца затрымалі 2 сакавіка 2021 года ў межах крымінальнай справы, заведзенай на актывістаў анархісцкага руху з Брэсцкай вобласці. У верасні 2022 года мужчыну прысудзілі да шасці гадоў калоніі па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння».

Фігурантаў справы абвінавачвалі па дзесяці артыкулах, сярод якіх «стварэнне і ўдзел у злачыннай арганізацыі» (частка 1 і частка 2 артыкула 285 КК), «стварэнне экстрэмісцкага фармавання» (частка 1 і 3 артыкула 361-1 КК) і іншыя. Суд па гэтай справе праходзіў у закрытым рэжыме.

аз

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі шэсць чалавек

24.03.2026 14:03
Цяпер у Беларусі, паводле падлікаў праваабаронцаў, 889 палітвязняў.