Міграцыйная актыўнасць на мяжы Беларусі з краінамі Еўрасаюза працягвае нарастаць, — паведамляе reform.news.
У аўторак мігранты спрабавалі незаконна перасекчы межы Літвы і Латвіі. У Літве было спынена 17 спроб, у Латвіі — 49. У той жа час сітуацыя на мяжы з Польшчай застаецца спакойнай: польскія памежнікі паведамілі, што 31 сакавіка, спроб парушэння мяжы не зафіксавана.
Варта адзначыць, што падобная сітуацыя назіралася і ў панядзелак. Тады ў Літве за суткі выдварылі 34 мігранты. У Латвіі спроб было менш, а ў Польшчы таксама не фіксавалася парушэнняў.
эж