Беларуская Служба

Па «справе дваровых чатаў» у Беларусі асудзілі найменей 50 чалавек

01.04.2026 16:10
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, 39 з іх – гэта жанчыны.
СудInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Мінскім гарадскім судзе 19 сакавіка вынеслі прысуд па гучнай справе «дваровых чатаў». Агулам па гэтай справе асудзілі восем жанчын. Іх абвінавацілі паводле арт. 357 Крымінальнага кодэкса — «змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады», — паведамляе «Вясна».

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, агулам па «справе дваровых чатаў» у Беларусі асудзілі найменей 50 чалавек, 39 з якіх — жанчыны. «Вясне» вядома, што 46 палітзняволеным па справе прызначылі пазбаўленне волі ад двух да 10 гадоў калоніі. 26 чалавек памілавалі. За кратамі застаюцца найменей 21 палітзняволены.

29 кастрычніка 2024 года КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» ініцыятыву «Ордэн», у якую ўваходзяць дваровыя чаты: «Злые когтики», «Сухарево», «Сеніца2.0», «Салідарнасць», «Вольныя ваўкі», «Навагрудскія партызаны», «ВИЛИЯ», «Скромные матрешки», «Соседи».

«Дваровыя чаты» былі адной з формаў самакаардынацыі грамадзян пасля падзей 2020 года. Іх удзельнікі і ўдзельніцы займаліся пераважна лакальнымі пытаннямі — дапамогай суседзям, падтрымкай сем’яў палітвязняў, добраўпарадкаваннем тэрыторый, абмеркаваннем навін. Цяпер гэтая дзейнасць трактуецца як «стварэнне арганізаванай групы з мэтай змены дзяржаўнага ладу».

аз

Фігуранту справы «Рэвалюцыйнага дзеяння» Мікіту Дранцу дадалі год калоніі

01.04.2026 12:01
Анархіст павінен быў вызваліцца ў пачатку сакавіка гэтага года пасля заканчэння 6-гадовага тэрміна зняволення.

Грамадзяніна Літвы асудзілі ў Беларусі на 15 гадоў пазбаўлення волі

01.04.2026 14:05
Паводле праваабаронцаў, мужчыну, хутчэй за ўсё, судзілі па артыкулах за шпіянаж і агентурную дзейнасць.