Урад Беларусі падоўжыў да 22 верасня часовую забарону на вываз з краіны больш за 200 відаў прадукцыі, у тым ліку, медычнай і металургічнай, а таксама абсталявання, цяжкай будаўнічай, аўтамабільнай тэхнікі і металалому, паведамляе «Свабода».
Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі пастанове, дзеянне забароны не распаўсюджваецца на прадукцыю, якая вывозіцца з Беларусі на падставе выдадзеных ліцэнзій.
Ухвальваючы рашэнне аб увядзенні часовай забароны на вываз прамысловай прадукцыі, урад спаслаўся на норму, прадугледжаную ўказам Аляксандра Лукашэнкі ад 5 красавіка 2016 года № 124 «Аб дзяржаўным рэгулявання знешнегандлёвай дзейнасці», які прадугледжвае магчымасць увядзення такіх мер нетарыфнага рэгулявання датычна краін Еўразійскага эканамічнага саюза.
Раней Беларусь ужо абмяжоўвала вываз прадукцыі з Беларусі. Упершыню гэтыя абмежаванні былі ўведзеныя ў сакавіку 2022 года для «абароны эканамічных інтарэсаў Беларусі».
аз