Беларуская Служба

У Нацбанку Беларусі паведамілі, якія падробленыя купюры і валюты найчасцей выяўляюць

02.04.2026 10:01
Прадстаўнікі Нацбанка сцвярджаюць, што ў параўнанні з 2024 годам, колькасць выяўленых фальшывых грашовых знакаў скарацілася.
Долары ЗШАpixabay.com/CC0 Public Domain

Летась супрацоўнікі беларускіх банкаў выявілі 567 падробленых грашовых знакаў, у тым ліку — 561 банкноту і 6 манет, паведамілі ў Нацыянальным банку Беларусі.

— Найчасцей па-ранейшаму трапляюцца фальшывыя долары ЗША – 87,1 % ад усіх падробак, — адзначылі ў Нацбанку.

Калі гаворка ідзе пра канкрэтныя купюры, то, паводле чыноўнікаў, найчасцей выяўляюцца фальшывыя купюры ў 100 долараў (364 падробкі) і 50 долараў (126), цытуе прадстаўнікоў установы «Свабода».

Летась таксама выявілі па адной падробленай банкноце фунтаў стэрлінгаў і злотых.

У Нацбанку Беларусі сцвярджаюць, што ў параўнанні з 2024 годам, колькасць выяўленых фальшывых долараў скарацілася на 167 адзінак, расійскіх рублёў — на 44 да 28 у 2025, еўра — на 37 да 54, беларускіх рублёў — на 1 да 6 летась.

аз

Урад Беларусі падоўжыў да верасня забарону на вываз з краіны шэрагу тавараў

24.03.2026 13:00
Забарона не распаўсюджваецца на прадукцыю, якая вывозіцца з Беларусі на падставе выдадзеных ліцэнзій.