Сейм Латвіі 1 красавіка ў канчатковым чытанні прыняў законапраект аб падаўжэнні забароны на ўвоз сельскагаспадарчай прадукцыі з Беларусі і Расіі. Абмежаванні будуць дзейнічаць да 1 ліпеня 2027 года, паведамляе reform.news.
Забарона была ўведзена 8 сакавіка 2024 года і распаўсюджваецца таксама на кармы і прадукцыю, якая паступае праз трэція краіны.
Міністэрства земляробства Латвіі адзначае істотнае скарачэнне імпарту. За першыя 11 месяцаў 2024 года пастаўкі з Расіі зменшыліся на 30%, а за аналагічны перыяд 2025 года — яшчэ на 85%. Імпарт з Беларусі за той жа час скараціўся на 12% і 55% адпаведна.
Паводле ўладаў Латвіі, гэтыя захады даказалі сваю эфектыўнасць і будуць працягнутыя.
эж