Беларуская Служба

Лукашэнка заклікаў «спыніць ныць і плакаць» з-за недахопу кадраў у сістэме аховы здароўя

03.04.2026 11:37
Лукашэнка таксама прывёў прыклад Мікалая Статкевіча, у якога ў турме здарыўся інсульт.
. .
А. Лукашэнка.Фота: Белта
Аляксандр Лукашэнка заклікаў не наракаць на недахоп кадраў у медыцыне. Пра гэта ён заявіў на адкрыцці новай паліклінікі ў Мінску. Паводле яго слоў, праблема не столькі ў колькасці медыкаў, колькі ў арганізацыі працы.
— Людзей у нас хапае. Трэба разабрацца і сістэму выбудаваць так, каб яна працавала для насельніцтва, — падкрэсліў ён. Лукашэнка адзначыў, што гэта ў першую чаргу датычыцца Міністэрства аховы здароўя.
Лукашэнка заклікаў «спыніць ныць і плакаць» з-за недахопу кадраў і больш актыўна працаваць над удасканаленнем сістэмы.
— Давайце спынім ныць і плакаць, што ў нас не хапае людзей. Слухайце, мы ж не ва Украіне, дзе вайна ідзе. Куды некаторыя нашы пабеглі, а зараз тысячамі просяцца ў дыктатуру: мы дадому хочам!, — сказаў ён.
Лукашэнка таксама прывёў прыклад Мікалая Статкевіча, згадаўшы, як той адмовіўся ад эміграцыі. Але не ўспомніў, што гэта было прымусовае выдаленне з Беларусі.
— Прыклад таму — Коля Статкевіч. Пасядзеў-пасядзеў на граніцы на лавачцы і дамоў вярнуўся. А не вярнуўся б — ужо б пахавалі. Вы (урачы) яго выратавалі нядаўна — інсульт. Выратавалі мужыка, які ўзрываў, які хацеў перавярнуць краіну, забіць прэзідэнта.
нг