Беларуская Служба

На польска-беларускай мяжы затрымалі вядомага фатографа Андрэя Лянкевіча

03.04.2026 15:29
Андрэй Лянкевіч – вядомы беларускі фатограф, які правёў больш за 80 персанальных і калектыўных выстаў у Еўропе, Азіі і ЗША.
Андрэй ЛянкевічКрыніца здымка: t.me/viasna96

На польска-беларускай мяжы затрымалі вядомага фатографа Андрэя Лянкевіча. Папярэдне, прычынай стала «экстрэмісцкая» падпіска, якую знайшлі ў тэлефоне мужчыны – Андрэя чакае суд па адміністрацыйнай справе. Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Андрэй Лянкевіч – вядомы беларускі фатограф, які правёў больш за 80 персанальных і калектыўных выстаў у Еўропе, Азіі і ЗША. Фатаграфіі Андрэя знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Аўстрыі, Германіі, Бельгіі, Польшчы, Швейцарыі і Літве.

вс