Беларуская Служба

Былую кіраўнічку «Белсата» аб'явілі ў вышук у Расіі

07.04.2026 12:03
Агнешка Рамашэўска ўзначальвала канал «Белсат» на працягу многіх гадоў (да 2024 года).
Агнешка Рамашэўска PolskieRadio.pl

Былая кіраўнічка «Белсата» Агнешка Рамашэўска абʼяўлена ў вышук у Расіі. Яе імя зʼявілася ў базе вышуку МУС РФ, паведаміла «Медыязона».

Нагадаем, Агнешка Рамашэўска — грамадзянка Польшчы, узначальвала канал «Белсат» 17 гадоў — да 2024 года. Артыкул, паводле якога яе аб'явілі ў вышук — невядомы.

Даступны ў Беларусі, спадарожнікавы канал «Белсат» быў створаны 19 гадоў таму (ў 2007 годзе) ў рамках Польскага тэлебачання за рэсурсы МЗС Польшчы. У 2020 годзе асвятляў пратэсты, з 2020 — поўнамаштабную вайну ва Украіне. З 2021 года прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем» у Беларусі. З 2024 года — «непажаданай арганізацыяй» у Расіі.

Яго журналісты і менеджэры не раз падвяргаліся пераследу па палітычных матывах, некалькі журналістаў былі асуджаныя на тэрміны пазбаўлення волі і патрапілі ў турму.

У расійскім крымінальным вышуку знаходзіцца сама меней 5 000 беларусаў — журналістаў, актывістаў, экспертаў, экс-палітвязняў і г.д. У расійскі вышук беларусы трапляюць па запыце РБ — гэта значыць, што чалавека шукаюць у абедзвюх краінах.

аз