Беларуская Служба

Праваабаронцы паведамілі пра блытаніну ў спісе памілаваных палітвязняў

07.04.2026 13:33
Гэтым тлумачыцца сітуацыя з журналістам Дзмітрыем Наважылавым.
 .
Ілюстрацыйнае фота. Shutterstock/Fanni_2021

Праваабарончы цэнтр «Вясна» высветліў прычыны блытаніны ў спісе памілаваных, які з’явіўся ў сеціве 19 сакавіка. У дакуменце былі пераблытаныя імёны некаторых палітвязняў.

У прыватнасці, гэтым тлумачыцца сітуацыя з журналістам Дзмітрыем Наважылавым: яго імя было ў спісе, аднак на свабоду ён не выйшаў. Замест яго быў вызвалены іншы палітвязень — Уладзіслаў Наважэнцаў, асуджаны ў 2023 годзе.

Падобная памылка адбылася і з прозвішчам Махнач: у спісе значыўся Аляксандр, але фактычна быў вызвалены Уладзімір Махнач.

Праваабаронцы адзначаюць, што такія недакладнасці выклікалі непаразуменні і ілжывыя надзеі ў сваякоў палітычных зняволеных.

эж