Праваабарончы цэнтр «Вясна» высветліў прычыны блытаніны ў спісе памілаваных, які з’явіўся ў сеціве 19 сакавіка. У дакуменце былі пераблытаныя імёны некаторых палітвязняў.
У прыватнасці, гэтым тлумачыцца сітуацыя з журналістам Дзмітрыем Наважылавым: яго імя было ў спісе, аднак на свабоду ён не выйшаў. Замест яго быў вызвалены іншы палітвязень — Уладзіслаў Наважэнцаў, асуджаны ў 2023 годзе.
Падобная памылка адбылася і з прозвішчам Махнач: у спісе значыўся Аляксандр, але фактычна быў вызвалены Уладзімір Махнач.
Праваабаронцы адзначаюць, што такія недакладнасці выклікалі непаразуменні і ілжывыя надзеі ў сваякоў палітычных зняволеных.
эж