Беларуская Служба

Ксяндза Анатоля Парахневіча не вызвалілі пасля затрымання

08.04.2026 11:29
Ксяндзу 65 гадоў, ён служыў у Альковічах з 2007 года і быў вядомы як збіральнік гісторыі і культурнай спадчыны.
.
Ксёндз. Ілюстрацыйны здымакGregory Dean/ Shutterstock

Пробашч парафіі ў Альковічах Вялейскага раёна ксёндз Анатоль Парахневіч застаецца пад вартай пасля затрымання ў сярэдзіне сакавіка. Як паведамляюць вернікі, святар правёў у зняволенні Вялікі тыдзень і Вялікдзень, а абставіны яго справы дагэтуль невядомыя, — піша katolik.life.

Афіцыйнай інфармацыі пра прычыны затрымання няма, а прадстаўнікі Касцёла Беларусі не каментуюць сітуацыю. Паводле вернікаў, нават у самой парафіі няма дакладных звестак пра лёс святара.

Ксяндзу 65 гадоў, ён служыў у Альковічах з 2007 года і быў вядомы як збіральнік гісторыі і культурнай спадчыны — стварыў музей пры касцёле, займаўся пчалярствам і ўпрыгожваў храм.

Пасля ператрусу касцёл часова закрывалі, цяпер там служыць іншы святар.

эж