Беларуская Служба

Райвыканкамы заказваюць бронекамізэлькі

09.04.2026 11:32
Столінскі райвыканкам закупіў больш за 400 бронекамізэлек. Падобныя тэндары аб'яўляюць і іншыя мясцовыя ўлады.
Ілюстрацыйны здымаккрыніца: shutterstock

Столінскі райвыканкам закупіў бронекамізэлькі — больш за 400 штук. Падобныя тэндары абʼяўляюць і іншыя мясцовыя органы ўлады. Напрыклад, 485 аналагічных сродкаў абароны мае намер набыць Глыбоцкі райвыканкам, паведамляе «Люстэрка».

Столінскі райвыканкам у сакавіку заключыў здзелку на набыццё 408 бронекамізэлек, вынікае з даных дзяржзакупкі. Паставіць іх мясцовым уладам мусяць з красавіка да канца кастрычніка гэтага года.
Бронекамізэлькі паставіць маладая мінская кампанія «НПК Броня», якая прапанавала самы бюджэтны варыянт. Больш за 400 бронекамізэлек будзе каштаваць амаль 640 тыс. рублёў. Грошы выдзяляе раённы бюджэт.

Бронекамізэлькі павінны абараняць ад стрэлаў пісталета, удараў нажа і аскепкаў, плюс мець узмоцненыя ўстаўкі спераду і ззаду ад больш сурʼёзнай зброі (напрыклад, стрэлу аўтамата).

Глыбоцкі райвыканкам размясціў падобную заяўку ў красавіку на 485 бронекамізэлек. Аналагічны запыт на закупку 800 бронекамізэлек размясціў выканкам Бярозаўскага раёна.

Адзначым, што такія закупкі былі і раней, але, мяркуючы па дадзеных сайта дзяржзакупак, не такія масавыя, а колькасць сродкаў абароны і сумы былі прыкметна ніжэйшыя. Напрыклад, у 2024 годзе Пінскі гарвыканкам на набыццё 240 штук выдаткаваў 321 тыс. рублёў. А Івацэвіцкі райвыканкам у 2025-м набыў 36 штук за 73,7 тыс. рублёў.

яс