Беларуская Служба

У Пінску прадалі кватэру былога суддзі, які адмовіўся судзіць пратэстоўцаў

09.04.2026 14:01
Сам уласнік кватэры не ведае, чаму яго нерухомасць была выстаўлена на таргі.
Аляксей Пацкоt.me/viasna_brest

Беларускія ўлады прадалі на аўкцыёне кватэру Аляксея Пацко — суддзі, які адмовіўся судзіць пратэстоўцаў. За набыццё кватэры змагаліся ўсяго два чалавекі. У выніку перамог той, хто зрабіў стаўку ў 110 040 рублёў, паведамляе «Берасцейская Вясна».

Нагадаем, што сам Пацко не ведае, чаму яго нерухомасць была выстаўлена на таргі. Пра гэта ён сам распавядаў нядаўна журналістам. Кватэра была ўзятая ў крэдыт, які плаціўся спраўна. Тым не менш, беларускія ўлады вырашылі прымусова пазбавіць Пацко гэтай кватэры.

Гэта не першы выпадак, калі ўлады ў Беларусі пазбаўляюць маёмасці па палітычных матывах. Так, у лістападзе 2025 у Брэсце з аўкцыёна прадалі кватэру палітвязня Віталя Чопіка. У тым жа месяцы ў Баранавічах прадалі гараж палітвязня Барыса Крыцкага.

аз

Былую кіраўнічку «Белсата» аб'явілі ў вышук у Расіі

07.04.2026 12:03
Агнешка Рамашэўска ўзначальвала канал «Белсат» на працягу многіх гадоў (да 2024 года).