Пасольства Беларусі ў КНДР адкрыюць да 1 жніўня 2026 года. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведаміла «БЕЛТА» са спасылкай на прэс-службу ўрада.
Пастанова Савета Міністраў «Аб адкрыцці Пасольства Рэспублікі Беларусь у Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспубліцы» прынята ў мэтах выканання даручэння кіраўніка дзяржавы па выніках афіцыйнага візіту ў КНДР 25-26 сакавіка 2026 года.
Агенцтва PAP нагадвае, падчас згаданага візіту ў Пхеньяне Аляксандр Лукашэнка і лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын падпісалі дагавор аб сяброўстве і супрацоўніцтве, абвясціўшы пра «прынцыпова новы этап» у двухбаковых адносінах.
Акрамя асноўнага пагаднення, было падпісана больш за дзясятак іншых пагадненняў. Як паведамляе дзяржаўнае паўночнакарэйскае інфармацыйнае агенцтва KCNA, лідары дамовіліся паглыбіць супрацоўніцтва ў такіх галінах, як сельская гаспадарка, адукацыя і ахова здароўя.
аз