Беларуская Служба

У офісе вядомай архітэктурнай студыі ZROBIM затрыманыя каля 50 супрацоўнікаў

10.04.2026 13:56
Раніцай 9 красавіка сілавікі прыйшлі ў мінскі офіс вядомай архітэктурнай кампаніі ZROBIM architects.
.
.pixabay.com/CC0

Па інфармацыі «Люстэрка» ад двух не звязаных паміж сабой крыніц, затрыманыя ўсе супрацоўнікі, якія знаходзіліся на месцы, — гэта каля 50 чалавек. Прычына цікавасці сілавікоў да кампаніі пакуль невядомая.

Як паведамілі «Люстэрку» крыніцы, сілавікі прыйшлі ў офіс ZROBIM architects, размешчаны ў Мінску, 9 красавіка, каля 11 гадзін раніцы.

Па нашай інфармацыі, былі затрыманыя ўсе супрацоўнікі, якія на той момант знаходзіліся на працоўных месцах, прыкладна 50 чалавек. У тым ліку заснавальнік кампаніі — Андрэй Макоўскі.
Таксама, як паведамляюць крыніцы «Люстэрка», цяпер недаступны працоўны сервер кампаніі, праз які працуюць супрацоўнікі на выдаленні. Прычыны цікавасці сілавікоў да адной з самых вядомых і паспяховых архітэктурных студый Беларусі на гэты момант невядомы.

ZROBIM architects заснавана ў 2011 годзе Андрэем Макоўскім (Андрусь Bezdar) і Аляксеем Караблевым. Кампанія вядома сваімі праектамі ў сучаснай архітэктуры і дызайне, працуе як у Беларусі, так і за мяжой.

Студыя актыўна вядзе свае сацыяльныя сеткі і блог, дзе падзяляецца новымі праектамі і навінамі. Кампанія рэгулярна атрымлівае прэстыжныя міжнародныя ўзнагароды. Так, летась іх праект школы ў сталічным мікрараёне Новая Баравая стаў пераможцам IIDA Global Excellence Award 2025 у катэгорыі «Адукацыя».

Люстэрка/ав