Беларуская Служба

Камітэт ААН: Беларусь сістэмна парушае свабоду слова, караючы за працу без акрэдытацыі

13.04.2026 15:13
Пра гэта паведаміў праваабаронца Леанід Судаленка. Паводле яго слоў, рашэнне Камітэта аб’ядноўвае каля 20 спраў. 
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Engin_Akyurt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў, што беларускія ўлады сістэмна парушаюць права на свабоду выказвання, калі штрафуюць людзей за распаўсюд інфармацыі без журналісцкай акрэдытацыі.

Пра гэта паведаміў праваабаронца Леанід Судаленка. Паводле яго слоў, рашэнне Камітэта аб’ядноўвае каля 20 спраў. Сярод заяўнікаў – Таццяна Смоткіна, Кастусь Жукоўскі, Наталля Крывашэй, Яўген Меркіс, Ларыса Шчыракова, Тамара Шчапёткіна, Алёна Шабуня і іншыя.

Гаворка ідзе пра выпадкі, калі людзей штрафавалі за публікацыі, інтэрв’ю і відэаматэрыялы толькі за тое, што яны распаўсюджвалі інфармацыю без «афіцыйнага статусу журналіста».

У сваім рашэнні Камітэт ААН падкрэсліў, што адсутнасць акрэдытацыі не можа быць падставай для пакарання. Таксама ў дакуменце адзначаецца, што свабода выказвання належыць кожнаму чалавеку, а любыя абмежаванні павінны быць неабходнымі і прапарцыянальнымі.

У выніку Беларусь абавязаная вярнуць выплачаныя штрафы, кампенсаваць судовыя і іншыя выдаткі, а таксама змяніць нацыянальнае заканадаўства ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі.

Праваабаронцы называюць гэтае рашэнне важным сігналам: распаўсюд інфармацыі — гэта права кожнага, а не прывілей.

ав