Дзяніс — 39-гадовы актывіст з Рагачова, больш за дзесяць гадоў вёў рэгіянальны рэсурс «Рагачоў Анлайн», аднак пасля выбараў быў вымушаны з'ехаць з краіны. У траўні 2023-га яго аштрафавалі на 720 рублёў за публікацыю фота з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам на фоне сцяга польска-венгерскага сяброўства, які падаўся суду падобным да БЧБ.
Пазней у дачыненні да яго завялі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі і прыходзілі па месцы прапіскі з ператрусам.
Стала вядома, што сілавікі дагэтуль ходзяць да родных актывіста — акрамя стандартных пытанняў пра Дзяніса, яны таксама чытаюць у тэлефонах сваякоў перапіску з мужчынам.
ПЦ «Вясна»
нг