Беларуская Служба

Беларусы скардзяцца на падазроныя начныя перабоі з тэлеграмам і ютубам

15.04.2026 11:22
Адзіным дзейсным спосабам аднавіць доступ да YouTube стаў VPN.
.
.Фота з адкрытых крыніц

Жыхары Беларусі ўначы сутыкнуліся з маштабнымі праблемамі пры спробе скарыстацца папулярнымі замежнымі сэрвісамі. Рэсурсы раптоўна перасталі загружацца як праз мабільны інтэрнэт, так і праз стацыянарныя сеткі.

Жыхары розных рэгіёнаў краіны паведамляюць пра начныя праблемы з сувяззю. Скрыны з сацсетак апублікаваў блогер Ігар Лосік, пра падобныя праблемы ў «Нашу Ніву» пісалі чытачы:

«Беларусь. Ноч, 15 красавіка. Не працуюць ні па Wi-Fi, ні праз мабільную сувязь ні «Телега», ні VPN».

«Чаму памёр тэлеграм і ютуб?»

«Якога маракуя ў Беларусі інтэрнэт пачаў па начах класціся спаць?»

«Ютуб у РБ усё? Не адкрываецца ніфіга».

«Chat GPT да пабачэння ўжо другі дзень. Прычым тэлега таксама».

Пры гэтым некаторыя карыстальнікі звярнулі ўвагу на дзіўную выбіральнасць збояў: у той час як адныя сэрвісы былі недаступныя, іншыя інтэрнэт-рэсурсы і сацыяльныя сеткі (напрыклад, інстаграм) працягвалі працаваць у штатным рэжыме.

Адзіным дзейсным спосабам аднавіць доступ да YouTube стаў VPN.

У сацыяльных сетках абмяркоўваюць, што правайдары могуць праводзіць тэхнічныя выпрабаванні сістэм фільтрацыі трафіку, падобныя да тых, што выкарыстоўваюцца ў Расіі.

Некаторыя каментатары адзначаюць, што падобная сітуацыя назіраецца ўжо не першую ноч за апошнія два тыдні.

Афіцыйных каментароў ад дзяржаўных органаў ці інтэрнэт-правайдараў адносна прычын начных збояў няма.

нг

 

 

Крэмль пашырае блакаванне Інтэрнэту ў Расіі 

06.04.2026 18:13
Эксперт прагназуе, што гэта падрыхтоўка да непапулярных мер па далейшым «закручванні гаек».

Цэнзура ў ПНР: кантралявалі не толькі кнігі і фільмы, але нават некралогі і этыкеткі на таварах

11.04.2026 14:21
У Польшчы 36 гадоў таму адмянілі цэнзуру, якая існавала ў краіне з 1944 года.