Беларуская Служба

Урад Польшчы: Дасягнутая 100% эфектыўнасць аховы мяжы з Беларуссю

15.04.2026 14:53
Колькасць спробаў незаконнага перасячэння значна знізілася — з прыблізна пяці тысяч летась да крыху больш за 100 сёлета.
-  ()
Польска-беларуская мяжа (ілюстрацыя)strazgraniczna.pl

Польскія ўлады заявілі пра поўную эфектыўнасць аховы мяжы з Беларуссю. Паводле віцэ-прэм’ера і міністра нацыянальнай абароны Уладзіслава Касіняка-Камыша, цяпер усе спробы незаконнага перасячэння спыняюцца.

— Агароджа дзейнічае, оптаэлектроніка дзейнічае, сістэма хуткага рэагавання працуе, пяць тысяч жаўнераў, супрацоўнікі памежнай службы, паліцыя — усе працуюць эфектыўна.  Усё гэта дае канкрэтныя вынікі для бяспечнай Польшчы, — пераконваў палітык.

Колькасць спробаў незаконнага перасячэння значна знізілася — з прыблізна пяці тысяч летась да крыху больш за 100 сёлета. Улады Польшчы адзначаюць, што ўзмацненне кантролю эфектыўна стрымлівае нелегальную міграцыю.

iar/эж