Клайпедскі акруговы суд прызнаў грамадзян Літвы Міндаўгаса Януйціса і Таццяну Бялецкую вінаватымі ў шпіянажы на карысць Беларусі. Ім прысудзілі адпаведна сем і шэсць з паловай гадоў пазбаўлення волі, з улікам больш як двух гадоў, праведзеных пад вартай і хатнім арыштам, паведамляе агенцтва lrt.lt.
Паводле следства, у 2022 годзе яны ў Мінску наладзілі кантакты з прадстаўнікамі беларускіх ваенных структур і да арышту ў 2023 годзе выконвалі заданні ГРУ. За ўзнагароджанне яны збіралі і перадавалі інфармацыю, якая цікавіла ваенныя структуры Беларусі ў Літве і Латвіі.
Хоць гэтыя звесткі не былі сакрэтнымі, суд адзначыў іх каштоўнасць для планавання магчымых дзеянняў супраць дзяржавы. Справу разглядалі ў закрытым рэжыме. Суд таксама пастанавіў канфіскаваць грошы і маёмасць асуджаных. Адзін з іх, паводле СМІ, укараняўся ў Саюз стралкоў для шпіянажу.
эж