Беларуская Служба

Алесь Бяляцкі наведаў Музей Нобелеўскай прэміі ў Стакгольме і… падпісаў крэсла

16.04.2026 14:15
Гэта даўняя традыцыя лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі. У 2022 годзе крэсла падпісалі яго калегі з «Вясны».
Алесь Бяляцкі наведаў Музей Нобелеўскай прэміі ў СтакгольмеФота: Anders Mattsson/ spring96.org/

Падчас працоўнага візіта ў Швецыю старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі наведаў Музей Нобелеўскай прэміі ў Стакгольме, чытаем на старонцы арганізацыі.

У музейнай установе праваабаронца распавёў слухачам пра бягучую сітуацыю ў Беларусі, палітычных зняволеных і тое, як міжнародная супольнасць можа паўплываць на сітуацыю.

Бяляцкі размаўляў з Юнам Фрыдхольмам з Östgruppen і журналісткай Ёханнай Мелен. Пасля гэтага адбылася сесія пытанняў і адказаў. Мерапрыемства было арганізавана Right Livelihood, Östgruppen і Музеем Нобелеўскай прэміі.

Падчас свайго візіту Алесь падпісаў крэсла — гэта даўняя традыцыя лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі. У 2022 годзе крэсла падпісалі яго калегі з «Вясны».

аз

Чалавек эпіцэнтра: Сустрэча з нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім у Варшаве

13.04.2026 14:11
Studium Europy Wschodniej, «Вясна» і Беларускі ПЭН запрашаюць на публічную сустрэчу з заснавальнікам і кіраўніком праваабарончага цэнтра «Вясна», нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім.