Беларуская Служба

У Беларусі скарацілі спіс прафесіяў для датэрміновай пенсіі

17.04.2026 08:12
Абнавілі спісы прафесіяў, якія даюць права на датэрміновую пенсію за працу ў шкодных умовах, і выдалілі больш за 800 найменняў.
Беларускі рубельShutterstock.com

У Беларусі ўлады абнавілі спісы прафесіяў, якія даюць права на датэрміновую пенсію за працу ў шкодных умовах, і выдалілі больш за 800 найменняў. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр 8 красавіка, яна заменіць дакумент 2005 года і ўступіць у сілу з 1 ліпеня,  — паведамляе «Белсат».

Паводле Мінпрацы, частку прафесіяў выключылі як неактуальныя, іншыя — праз тое, што шкодныя ўмовы нібыта не пацвердзіліся. Некаторыя віды работ перанеслі з катэгорыі «асабліва шкодных» у менш небяспечныя.

Эксперты лічаць, што галоўная прычына — эканамічная. З-за старэння насельніцтва і міграцыі нагрузка на пенсійны фонд расце, і дзяржава спрабуе скараціць выдаткі.

Пры гэтым крытыкі адзначаюць, што ацэнка ўмоваў працы выклікае сумневы, а работнікі страчваюць сацыяльныя гарантыі. У незалежных прафсаюзаў няма магчымасці ўплываць на рашэнні.

На думку эканамістаў, гэта можа стаць першым крокам да далейшага павышэння пенсійнага веку ў краіне.

эж