Рассельгаснагляд паведаміў, што ўвёў рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю ў дачыненні да прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў «Смалявічы малако» і «Савушкаў прадукт», якія ўваходзяць у групы кампаній «Сервалюкс» і «Санта».
Сцвярджаецца, што ў тварагу гэтых вытворцаў знайшлі рэшткавае ўтрыманне альбендазола сульфона. Гэты ветэрынарны прэпарат супраць глістоў, паведамляе «Наша Ніва».
— Вынікі пацверджаны ў ходзе маніторынгавых даследаванняў беларускай малочнай прадукцыі, якая паступае на расійскі рынак. Па ўсіх выяўленых выпадках у адрас ветэрынарнай службы Беларусі накіраваныя паведамленні аб прыняцці неабходных мер па недапушчэнні падобных парушэнняў, — заявіў Рассельгаснагляд.
вс