Беларуская Служба

У Беларусі да 9 траўня пачалі раздаваць «георгіеўскія стужкі»

23.04.2026 11:20
У «Русским доме» ў Берасьці запрасілі жыхароў і гасцей абласнога цэнтра прыходзіць у іх установу, каб атрымаць стужку і «насіць каля самага сэрца».
        2019 .
Гіганцкая георгіеўская стужка да Дня Перамогі ў Маскве 2019 г.https://ru.hrodna.life/

У «Русским доме» ў Берасьці абвясцілі аб пачатку штогадовай міжнароднай акцыі «Георгіеўская стужка» і запрасілі жыхароў і гасцей абласнога цэнтра прыходзіць у іх установу, каб атрымаць стужку і «насіць каля самага сэрца», паведамляе Свабода.

Сетка «Русских домов» створаная ў Беларусі пад эгідай расійскага дзяржаўнага агенцтва «Россотрудничество». Яно пачало пашыраць сваю прысутнасць у Беларусі пасьля таго, як улады зліквідавалі многія беларускія грамадзкія арганізацыі, пачынаючы з 2020 году. На сваіх імпрэзах гэтыя ўстановы прапагандуюць «русский мир» і вайну Расіі ва Украіне.

Пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны ў некалькіх постсавецкіх краінах, у тым ліку ў Азербайджане і Малдове, такія арганізацыі закрылі.

Да пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны ўлады Беларусі адмяжоўваліся ад выкарыстання 9 траўня расійскіх сімвалаў перамогі. На ўзроўні мясцовых уладаў нават выдаваліся рэкамендацыі не выкарыстоўваць георгіеўскіх стужак і расійскай сімволікі на акцыях, прымеркаваных да Дня перамогі.

З 2015 году ў Беларусі на Дзень перамогі пачалі выкарыстоўваць чырвона-зялёныя бутаньеркі з яблыневай кветкай замест георгіеўскіх стужак.

яс