Беларуская Служба

Зняволены ксёндз Парахневіч перанёс інфаркт. Яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»

25.04.2026 13:44
Вернікі выказваюць сумневы ў абгрунтаванасці абвінавачвання і мяркуюць, што святар мог стаць ахвярай пераследу.
Ксёндз Анатоль ПарахневічКрыніца: old.catholic.by

У Беларусі з’явіліся новыя звесткі пра затрыманага каталіцкага святара Анатоля Парахневіча. Паводле інфармацыі вернікаў, 65-гадовы ксёндз, які ўжо больш за месяц утрымліваецца пад вартай, перанёс інфаркт і знаходзіцца ў цяжкім стане.

Святар служыў пробашчам у Вілейскім раёне. Як паведамляе katolik-life, духоўнага, імаверна, утрымліваюць у следчым ізалятары КДБ. Падрабязнасці абвінавачвання не раскрываюцца, аднак вядома, што ксяндзу інкрымінуюць «здраду дзяржаве».

Затрыманне ксяндза праводзілі невядомыя ў масках, якія прыехалі на некалькіх аўтамабілях. Дом святара пасля гэтага быў апячатаны.

Вернікі выказваюць сумневы ў абгрунтаванасці абвінавачвання і мяркуюць, што святар мог стаць ахвярай пераследу.

Раней па аналагічным артыкуле быў асуджаны ксёндз Генрых Акалатовіч, якога пазней вызвалілі пры пасярэдніцтве Ватыкана.

эж