Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская ў гадавіну Чарнобыля: Людзей параніла не толькі радыяцыя

26.04.2026 12:57
Сёння — 40-я гадавіна выбуху на Чарнобыльскай АЭС.
  ,     ,
Украінцы запальваюць свечкі, расстаўленыя ў форме сімвала радыяцыі, каля мемарыяла ліквідатарамPAP/EPA/MAKSYM KISHKA

Святлана Ціханоўская запісала зварот з гэтай нагоды. У ім яна кажа, што Беларусь атрымала галоўны ўдар Чарнобыля, а людзей параніла не толькі радыяцыя. Людзей параніла маўчанне, калі першамайскія парады былі важнейшыя за здароўе, гаворыць Святлана Ціханоўская.

— Мы павінны памятаць пра Чарнобыль, каб гэтая сітуацыя не паўтарылася. Сённяшняя ўлада Беларусі паводзіць сябе як савецкая ўлада падчас Чарнобыля. Астравецкую АЭС будавалі без належнага міжнароднага кантролю. Інцыдэнты на ёй спрабавалі прыхоўваць. Улады пайшлі далей і размяшчаюць расійскую ядзерную зброю.

Святлана Ціханоўская далей кажа, што Чарнобыль паказаў і сілу салідарнасці, паказаў, «колькі ў свеце чалавечай цеплыні».

ав