Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская: Пачобут — закладнік Лукашэнкі 

27.04.2026 11:11
Улады Беларусі ўжо пяць гадоў утрымліваюць журналіста і актывіста польскай меншасці ў зняволенні, выкарыстоўваючы яго як інструмент ціску ў адносінах з Польшчай.
Акцыя ў падтрымку Анджэя Пачобута ў БеластокуPAP/Artur Reszko

Анджэй Пачобут застаецца закладнікам рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, — пра гэта заявіла лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю Польскаму радыё. Паводле яе, улады ўжо пяць гадоў утрымліваюць журналіста і актывіста польскай меншасці ў зняволенні, выкарыстоўваючы яго як інструмент ціску ў адносінах з Польшчай.

— Мы ведаем, што Польшча зрабіла дастаткова, каб Анджэй Пачобут быў вызвалены, але рэжым трымае яго як закладніка, каб шантажаваць палякаў. Мы разумеем, што Анджэй не хоча, каб яго дэпартавалі з краіны, як гэта практыкуе рэжым. Хоць мы ведаем, што Анджэй мае праблемы са здароўем і яму цяжка, як і іншым палітвязням, гледзячы на яго паводзіны, беларусы і палякі павінны ганарыцца, што маюць такі прыклад, — падкрэсліла Ціханоўская.

Анджэй Пачобут быў затрыманы ў сакавіку 2021 года і асуджаны на восем гадоў зняволення. Праваабаронцы лічаць прысуд палітычна матываваным. Нягледзячы на хвалі вызваленняў, яго імя ў спісах вызваленых дагэтуль не з’яўлялася.

iar/эж