Беларуская Служба

КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» медыяпраект, у якім задзейнічаны Арцём Шрайбман

27.04.2026 13:43
Камітэт дзяржаўнай бяспекі 27 красавіка прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» медыяпраект «Гадзіннічак цікае», вынікае з абноўленага пераліку на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.
      ouTube
Кадр медыяпраекта «Гадзіннічак цікае» на УouTubehttps://www.youtube.com/watch?v=jmavH7lTbaQ

Датычнымі да яго КДБ назваў аналітыкаў Арцёма Шрайбмана і Рыгора Астапеню, а таксама журналістку і медыяменеджара Яўгенію Сугакзаўважыў Pozirk.

У рамках «фармавання» згаданыя ютуб-канал медыяпраекта, яго старонка ў «ТікТок», падкаст на платформе «Apple», лагатып у выглядзе «ламанай лініі чорнага колеру на жоўтым фоне».

На ютуб-канал «Гадзіннічак цікае» падпісана амаль 6,5 тыс. карыстальнікаў. У апісанні пазначана, што «гэта канал, на якім Арцём Шрайбман, Жэня Сугак і Леў Львоўскі разважаюць пра Беларусь і беларусаў».

Астапеня пакіўнуў праект у 2025 годзе. Пасля гэтага сталым сувядоўцам стаў эканаміст Леў Львоўскі.

У спісе «экстрэмісцкіх фармаванняў» на сайце МУС 363 пазіцыі.

яс