Беларуская Служба

Махляры ўцягваюць у злачынствы падлеткаў

27.04.2026 14:02
12‑гадовая дзяўчынка стала кур'ерам тэлефонных махляроў у Мінску.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Pexels/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ахвярай махляроў першапачаткова стаў 13‑гадовы падлетак.

З падлеткам звязаліся ў сацсетках пад выглядам дзяўчынкі, якая прапанавала сябраваць і папрасіла даслаць геалакацыю яго школы, паведамляе «Наша Ніва».

Атрымаўшы даныя, махляры пачалі пісаць і тэлефанаваць сямікласніку, прадстаўляючыся супрацоўнікамі СК і КДБ.

Яны змянілі свой нумар з дапамогай IP-тэлефаніі і для пераканаўчасці прапанавалі праверыць яго прыналежнасць да праваахоўных органаў праз пошук у інтэрнэце, паведамляе прэс-служба МУС.

Дзіця напалохалі крымінальнай адказнасцю за перадачу даных, затым па відэасувязі запатрабавалі знайсці ў кватэры бацькоўскія зберажэнні і перадаць іх «у Нацбанк для праверкі».

Кур’ерам аказалася 12‑гадовая мінчанка, якую таксама падманулі па аналагічнай схеме.

Яна забрала ў школьніка 25 тысяч рублёў, затым закладку з 30 тысячамі рублёў, якую пакінуў першакурснік сталічнага каледжа, дадала 4,5 тысячы долараў бацькоўскіх грошай і схавала ўсё ў тайніку для наступнага пасрэдніка.

яс