Аднаго грамадзяніна Беларусі затрымалі, паведаміла Рэгіянальная пракуратура ў Любліне.
Устаноўлена, што АЗГ дзейнічала з мая 2025-га па красавік 2026 года на тэрыторыі Падляшскага, Люблінскага і Мазавецкага ваяводстваў. Яе ўдзельнікі перапраўлялі цыгарэты з Беларусі ў Польшчу пры дапамозе метэазондаў. Калі шары прызямляліся ў Польшчы, цыгарэты перадавалі іншым членам групы для далейшай рэалізацыі.
34-гадоваму беларусу Міхаілу С. прад'явілі чатыры абвінавачанні: у кіраўніцтве злачыннай групай, кантрабандзе, парушэнні санкцыйнага рэжыму, а таксама парушэнні авіяцыйнага заканадаўства.
Паводле абвінавачання, Міхаіл С. арганізаваў дастаўку на тэрыторыю Польшчы пры дапамозе 160 метэазондаў не менш як 240 тыс. пачкаў цыгарэт розных марак. У выніку гэтага бюджэт Польшчы недаатрымаў акцызы на агульную суму не менш за 6 мільёнаў злотых. Адзначаецца, што мужчына выкарыстоўваў кантрабанду як пастаянны сродак атрымання даходаў.
Падчас допыту беларус часткова прызнаў віну ў кантрабандзе. За кіраўніцтва злачыннай групай мужчыне пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі, за парушэнне санкцыйнага рэжыму — не менш за тры гады.
яс