«Я змагу туды вярнуцца?» — гэта адныя з першых словаў Анджэя Пачобута пасля абмену на польска-беларускай мяжы. Пра гэта на партале Х напісаў прэм’ер Польшчы Дональд Туск. «Толькі ты прымаеш рашэнне. Ты ўжо вольны чалавек», — адказаў Дональд Туск.
Дзяржаўнае агенцтва «Белта» піша, што гэта стала «кульмінацыяй складанага і працяглага перагаворнага працэсу паміж КДБ Беларусі і Агенцтвам разведкі Польшчы».
Паведамляецца, што ў перыяд закрытых перамоваў паміж КДБ Беларусі і Агенцтвам разведкі Польшчы ў сілу рознай зацікаўленасці ўзнікла неабходнасць уключыць у працэс спецслужбы іншых краін. У канчатковым выніку ў ім удзельнічалі спецорганы сямі дзяржаў.
Сёння стала вядома, што ўчора адбылася сустрэча міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага і спецпрадстаўніка ЗША па Беларусі Джона Коўла.
Падрабязнасці не паведамляліся, але допіс міністра Сікорскага: «Важныя справы» дазволіў выказваць здагадку пра вызваленне Анджэя Пачобута.
Польшча выпусціла беларускіх шпіёнаў. Беларуская прапаганда назвала іх «годнымі людзьмі, якія працавалі на карысць дзяржавы».
ав