Беларуская Служба

У Беларусі і Польшчы вялікія травеньскія выходныя. На мяжы збіраюцца чэргі

30.04.2026 14:06
У пункце пропуску «Тэрэспаль» а 8-й раніцы 30 красавіка выезду ў Польшчу чакалі як мінімум 27 аўтобусаў і 210 аўтамабіляў. 
 .
Ілюстрацыйнае фота.Фота: twitter.com/Straz_Graniczna

Напярэдадні травеньскіх святаў выезду з Беларусі ў Польшчу на мяжы чакаюць амаль тры дзясяткі аўтобусаў і больш за дзве сотні аўтамабіляў. І можна чакаць, што чэргі зробяцца яшчэ большымі да вечара чацвярга — апошняга працоўнага дня напярэдадні вялікіх выходных, — паведамляе belsat.eu.

Паводле звестак Памежнага камітэту Беларусі, у пункце пропуску «Тэрэспаль» а 8-й раніцы 30 красавіка выезду ў Польшчу чакалі як мінімум 27 аўтобусаў і 210 аўтамабіляў. У пункце пропуску «Брузгі» на беларускім баку ў чарзе стаяць яшчэ 65 аўтамабіляў.

Але да рэкордаў мінулага года пакуль далёка: увечары напярэдадні травеньскіх выходных у 2025 годзе на мяжы стаялі больш за 1600 аўтамабіляў і 100 аўтобусаў, а час чакання даходзіў да 3–4 дзён.

На выездзе ў Літву сітуацыя крыху лепшая. Выезду з боку Беларусі ў пункце «Каменны Лог» чакаюць толькі 50 цяжкавікоў, у «Беняконях» — яшчэ 60 цяжкавікоў. Чэргаў з легкавікоў і аўтобусаў пакуль няма.

эж