— Калі б Пачобут вярнуўся ў Беларусь, у нас больш не было б карт, каб яго абмяняць, — сказаў намеснік міністра замежных спраў Марцін Басацкі ў праграме «Gość poranka» на TVP Info, якога запыталі пра словы Анджэя Пачобута аб намеры вярнуцца ў Беларусь.
На пачатку размовы Марцін Басацкі паведаміў, што стан вызваленага журналіста паляпшаецца, верагодна, у бліжэйшыя дні ён выйдзе са шпіталя. Віцэ-міністр выказаў верагоднасць, што заўтра, 2 мая, у Дзень палякаў замежжа можа адбыцца ўручэнне Пачобуту Ордэна Белага Арла.
Марцін Басацкі пракаментаваў словы журналіста, якія пасля перасячэння мяжы ў першую чаргу запытаў, ці зможа вярнуцца ў Беларусь.
— Я думаю, што гэта часткова яго моцнае жаданне зноў супрацьстаяць дыктатуры Лукашэнкі. Я таксама лічу, што гэта было б вельмі неразумна. Калі б ён вярнуўся ў Беларусь, ён не сядзеў бы спакойна ў сваёй кватэры. Ён працаваў дзеля свабоды і дэмакратыі ў Беларусі. Гэта, вядома, у Беларусі караецца турмой. Ён зноў стаў бы закладнікам рэжыму Лукашэнкі. У нас, як у Польшчы, ужо не засталося б карт, каб абмяняць яго.
Падчас праграмы вядучы спытаў свайго госця, ці думае ён, што Лукашэнка можа з'явіцца ў Белым доме на сустрэчы з Дональдам Трампам.
— Я б не выключаў гэтага. Трамп сказаў, што Лукашэнка — добры партнёр. Я лічу, што Беларусь — гэта выпрабавальны палігон для ЗША ў размарожванні палітычных адносін. Для заключэння буйных здзелак, — заявіў Басацкі.
TVP Info/ав