У Індэксе свабоды прэсы, які складае Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў», Беларусь паднялася на адзін радок у параўнанні з мінулым годам.
Гэта адбылося не дзякуючы паляпшэнню са свабодай слова ў краіне, а таму што некаторыя з нашых суседзяў-аўтсайдараў «апярэдзілі» па пагаршэнні.
У «Рэпарцёрах без межаў» адзначаюць, што за 25 гадоў назіранняў сярэдні рэйтынг краін ніколі не быў настолькі нізкім. Больш чым у палове краін свету сітуацыя характарызуецца як «складаная» ці «вельмі складаная».
Складальнікі рэйтынгу звяртаюць увагу, што сёлета больш за іншыя знізіўся паказчык «права» — гэта адлюстроўвае павелічэнне выпадкаў судовых пераследаў журналістаў і СМІ.
Еўрарадыё/ав