Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці з вітальнай прамовай, у якой падкрэсліла, што за гэтыя гады беларусы не толькі захавалі еднасць, але і навучыліся разам адказваць на новыя выклікі.
— Гэтая канферэнцыя стала не толькі добрай традыцыяй, але і неабходнасцю. Гэта калектыўны мазгавы штурм, калі мы збіраемся разам, каб вырашыць найбольш вострыя праблемы, якія стаяць перад беларусамі замежжа. Наш рух, як жывы арганізм, развіваецца, узмацняецца. Змяняюцца знешнія абставіны — змяняемся і мы. Колькі нас ні душаць рэпрэсіямі, ні палохаюць, ні спрабуюць разбурыць нашу еднасць — мы з вамі працягваем упарта рабіць сваю беларускую справу.
Адначасова, побач з будынкам праходзіла акцыя беларусаў, якія крытычна ацэньваюць працу, у тым ліку Святланы Ціханоўскай. Сваю акцыю яны праводзілі «супраць дзейнасці самазванцаў і махляроў, якія, прыкрываючыся імем народа Беларусі, незаконна прысвойваюць сродкі заходніх донараў, датычныя да ўцечкі персанальных звестак і садзейнічаюць палітычна матываваным арыштам».
На думку арганізатараў такія мерапрыемства, як Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету, не накіраваны на вырашэнне рэальных праблем, а выкарыстоўваюцца для асваення фінансавання.
ав