Беларуская Служба

За чатыры гады беларусы атрымалі ў ЕС амаль мільён першых дазволаў на жыхарства

02.05.2026 11:11
Асноўным цэнтрам беларускай міграцыі застаецца Польшча: менавіта яна выдала 65% дзейных ВНЖ і 86% першых дазволаў у ЕС.
Ілюстрацыя Беларуская служба Польскага радыё

З 2020 да 2024 года краіны Еўрасаюза выдалі грамадзянам Беларусі 981 679 першых дазволаў на жыхарства. Такія дазеныя агучылі на прэзентацыі даследавання «Падлік беларусаў свету» падчас V Канферэнцыі беларусаў свету ў Варшаве, паведамляе reform.news.

Аднак даследчыкі заклікаюць асцярожна інтэрпрэтаваць гэтыя лічбы. Паводле прадстаўніцы Народнай амбасады Беларусі ў Аўстрыі Анастасіі Свірковай, адзін чалавек мог пераязджаць паміж некалькімі краінамі і кожны раз атрымліваць новы ВНЖ. Больш дакладным паказчыкам называюць колькасць дзейных дазволаў на жыхарства — цяпер у краінах ЕС іх каля 550 тысяч.

Асноўным цэнтрам беларускай міграцыі застаецца Польшча: менавіта яна выдала 65% дзейных ВНЖ і 86% першых дазволаў у ЕС. Пік міграцыі прыйшоўся на 2021–2022 гады, пасля чаго колькасць новых ВНЖ пачала зніжацца.

эж