Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пантыфік прыняў апостальскага нунцыя ў Беларусі

05.05.2026 08:43
Такія размовы дазваляюць пантыфіку атрымліваць актуальную інфармацыю пра сітуацыю ў розных краінах.
Аўдыё

Папа Леў XIV 4 траўня прыняў у Ватыкане апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Іньяцыа Чэфалію. Пра гэта паведамляе vaticannews.va, спасыласючыся на прэс-службу Святога Пасада.

У Ватыкане адзначылі, што сустрэча адбылася ў межах рэгулярнага дыялогу Папы з яго дыпламатычнымі прадстаўнікамі па ўсім свеце. Такія размовы дазваляюць пантыфіку атрымліваць актуальную інфармацыю пра сітуацыю ў розных краінах.

Для Беларусі гэтая сустрэча мае асаблівае значэнне: яна сведчыць, што становішча Каталіцкага Касцёла і вернікаў у краіне застаецца ў полі ўвагі Ватыкана.

Арцыбіскуп Іньяцыа Чэфалія быў прызначаны апостальскім нунцыем у Беларусі 25 сакавіка 2025 года. Ён змяніў на гэтай пасадзе папярэдняга прадстаўніка Святога Пасада і пачаў місію ў няпросты для краіны перыяд.

Ураджэнец Палерма працуе ў дыпламатычнай службе Ватыкана з 2006 года і мае значны міжнародны досвед.

эж