Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

З 2020 года ў Беларусі ліквідавана не менш за 2 тысячы неўрадавых арганізацый

05.05.2026 16:02
На дадзены момант у Беларусі склалася практыка крыміналізацыі грамадзянскай актыўнасці.
Ілюстрацыяhttps://www.lawtrend.org/

З 2020 года і да канца красавіка 2026-га ў Беларусі ліквідавана не менш за 2.022 НДА — аб’яднанняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных устаноў, асацыяцый, вынікае з новага агляду праваабарончай арганізацыі Lawtrend.

На канец сакавіка было ліквідавана не менш 2.020 НДА, лютага — 2.012, студзеня — 1.995, снежня 2025 года — 1.990, лістапада — 1.984, кастрычніка — 1.977, верасня — 1.970, жніўня — 1.950, ліпеня — 1.948, чэрвеня — 1.944, траўня — 1.936, красавіка — 1.926, сакавіка — 1.917, лютага — 1.905, студзеня — 1.896; на канец 2024-га — 1.891, 2023-га — 1.509.

Усяго за 2025 год ліквідавана мінімум 99 НДА, за 2024-ы — 382, за 2023-ы — 336.

Паводле інфармацыі Lawtrend, на канец красавіка бягучага года ў працэсе прымусовай ліквідацыі знаходзілася не менш за 1.240 некамерцыйных арганізацый. Рашэнне аб самастойнай ліквідацыі прыняло па меншай меры 782 НДА.

З канца студзеня 2026 года захоўваецца ціск на дабрачынныя арганізацыі, у тым ліку праз узбуджэнне крымінальных спраў, гаворыцца ў аглядзе.

Практыка выкарыстання антыэкстрэмісцкага заканадаўства працягвае пашырацца, гэта вядзе «да крыміналізацыі шырокага спектру грамадзянскай актыўнасці», падкрэсліваецца ў аглядзе.

Крыніца: «Позірк»/юл